viasna on patreon

Гомель: раённы пракурор не зразумеў праваабаронцу

2011 2011-09-19T09:29:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны працягвае патрабаваць прыцягнення да крымінальнай адказнасці суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Алену Цалкову, якая асудзіла яго да 15 сутак арышту. Заяву, накіраваную праваабаронцам Генеральнаму пракурору разгледзеў пракурор Цэнтральнага раёна Гомеля Ігар Купчын.

Анатоль Паплаўны з парадкам разгляду яго заявы не згодны і мае намер паўторна звяртацца ў вышэйстаячую пракуратуру. Звяртаючыся да Генеральнага пракурора, ён выклаў канкрэтныя факты вынясення суддзёй загадзя неправасуднай пастановы аб яго арышце.

- Сёння я атрымаў ад раённага пракурора адпіску, дзе ні слова не сказана аб маім патрабаваннi. Пракурор толькі праінфармаваў мяне аб узбуджэнні дысцыплінарнага справы ў дачыненні да толькі супрацоўніка міліцыі, які няправільна склаў адміністрацыйны пратакол, - патлумачыў праваабаронца.

- Раней мяне выклікалі ў раённую пракуратуру, я даваў пісьмовыя тлумачэнні адносна маіх довадаў у дачыненні да неправасуднага рашэння суддзі. Яна абавязана была перад вынясеннем рашэння выдаліцца ў дарадчы пакой і даць ацэнку сабраным па справе доказам, аднак гэтага не зрабіла, прама ў сябе ў кабінеце асудзіла мяне па пустым пратаколе. Суддзя не высветліла, якімі менавіта словамі я лаяўся, якія супрацоўнікі міліцыі як-быццам чулі як нецэнзурныя, - падвёў рысу А. Паплаўны.

Нагадаем, пасля адмены пастановы суддзі А.Цалковай ў дачыненні да А. Паплаўнага складзены новы пратакол.

20 верасня ў 15.30 у дачыненні да праваабаронцы будзе паўторна разглядацца справа па «хуліганцы», за якую той ужо адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паводле http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства