viasna on patreon

Гомель: Затрыманых актывістаў адправілі ў ізалятар

2011 2011-09-19T08:38:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманых у суботу ў Гомелі грамадзкіх актывістаў Зьмітра Шаўчэнку й Зьмітра Карашкова з Чыгуначнага РАУСу на пачатку 19-й гадзіны павезьлі ў абласны ізалятар часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў іх сябра Ільля Міронаў, які дзяжурыў ля райаддзелу міліцыі.

У ізалятары Карашкоў і Шаўчэнка будуць знаходзіцца да суду, які мусіць адбыцца ў панядзелак, 19 верасьня.

Маладыя гамельчукі былі затрыманы сёньня апоўдні, калі раздавалі запрашэньні на акцыю пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, якая аднаўляецца ў горадзе ў сераду, 21 верасьня. Іх цяпер вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства