viasna on patreon

Смуткуем і спачуваем

2011 2011-09-19T23:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviechkazhaloby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасня цяжкая хвароба на 65-ым годзе абарвала жыццё Галіны Сямдзянавай.

Яна пайшла ад нас знакавай асобай беларускага незалежніцкага руху. Заўсёды будзем памятаць яе як энергічнага і адважнага, чуллівага і спагадлівага чалавека, чыімі галоўнымі прынцыпамі па жыцці былі праўда і справядлівасць.

Вельмі сумна і цяжка казаць пра такую незваротную страту для ўсіх нас…

Смуткуем разам з роднымі і блізкімі Галіны Георгіеўны і выказваем глыбокія спачуванні ўсім яе сябрам і паплечнікам.

Развітанне адбудзецца ў аўторак, 20 верасня, з 13 да 15 гадзінаў у рытуальнай залі па адрасе Альшэўскага, 12.

 

Ня стала Галіны Сямдзянавай

У Авальную залю бел-чырвона-белы сьцяг унесла Галіна Сямдзянава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства