У Гомелі распачата акцыя “Павіншуй Бяляцкага з Днём народзінаў!”
16 верасьня гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка распачалі у абласным цэнтры акцыю, прысвечаную Дню народзінаў палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ён будзе сустракаць верагодна за кратамі 25 верасьня. Падчас акцыі плануецца падпісаць у адрас палітвязня віншавальныя паштоўкі, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра акалічнасці высунатай супраць праваабаронцы крымінальнай справы? паведамляе Гомельская Вясна.
У першы дзень акцыі віншавальныя паштоўкі падпісалі звыш 40 неабыякавых да лёсу праваабаронцы грамадскіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну. У гэтыя ж дні плануецца распаўсюджваць у рэгіёне інфармацыйныя улеткі, якія расказваюць не толькі пра акалічнасці затрымання Алеся Бяляцкага, але ж і пра рэакцыю на гэтую падзею ва ўсім свеце.
Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей не пакідаць Алеся Бяляцка ў адзіноце за каменнымі сценамі. Чалавек, які на працягу 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае некалькі цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант. Напісаць паштоўку альбо ліст Алесю Бяляцкаму можна па наступным адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1
Нагадаем, 15 верасня Эўрапарлямэнт у Страсбуры
прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу
Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і
грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У рэзалюцыі
падкрэсьліваецца "палітычна матываваны характар абвінавачаньняў супраць
яго і яго праваабарончай дзейнасьці".
Эўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць
Бяляцкага і зьняць выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні. Рэзалюцыя патрабуе
ад беларускіх уладаў спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру
"Вясна" і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай
супольнасьці.