Мігальскі: Важны сам факт намінацыі Бандарэнкі
Актывісты звязаныя з арабскай рэвалюцыяй, славенскі пісьменнік, палестынскі лекар, калюмбійская міратворчая арганізацыя і беларускі апазіцыянер, палітвязень Зміцер Бандарэнка – ужо вядомыя прозвішчы сёлетніх намінантаў на прэмю імя Сахарава «За свабоду думкі».
Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнку на прэмію вылучылі дэпутаты фракцыі Еўрапарламента, Еўрапейскія Кансерватары і Рэфарматы - кажа еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які ўзяў на сябе апякунства над беларускім палітвязнем:
- Сам факт намінацыі, на мой погляд, вельмі важны як дла спадара Бандарэнкі, так для рэжыму ў Мінску. Гэта дае ўсім сігнал, што Еўрасаюз, Еўрапейскі парламент не забывае і не забудзецца пра людзей, якія зараз рэпрэсаваныя ў Беларусі, а якіх адзіная віна ў тым, што яны дамагаюцца свабоды і дэмакратыі.
Прозвішча лаўрэата сёлетняй прэміі імя Сахарава будзе агучана напрыканцы кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца 14 снежня падчас паседжання Еўрапарламента ў Стразбурзе. Пераможца атрымае 50 тысяч еўра. Прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная ў 1988 годзе ў памяць расійскага дысідэнта Андрэя Сахарава. Яе лаўрэатамі з'яўляцца асобы альбо арганізацыі, якія змагаюцца за правы чалавека. У 2004 годзе прэм'ю імя Сахарава атрымала Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, а ў 2006 - Аляксандр Мілінкевіч.