viasna on patreon

Афішы Салідарнасці ў Менску

2011 2011-09-15T13:54:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afishy-salidarnasci-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Еўрапейская перспектыва” правялі ў сталіцы акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.

Раніцай 15-га верасня на цэнтральных вуліцах гораду на афішных тумбах з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра арышт правабаронцы Алеся Бяляцкага і заклікам далучыцца да яго абароны. Акцыі адбываліся на вачах у гараджанаў, якія з  цікаўнасцю назіралі, падыходзілі, чыталі і нават спрачаліся адзін з адным.

Як кажа актывіст “Еўрапейскай перспектывы” Дзяніс Кобрусеў, акцыя мела дзве мэты:

“Па-першае, мы хацелі прыцягнуць увагу людзей да таго факту, што ў Беларусі праваабаронцаў арыштоўваюць за іх дзейнасць, адбываюцца рэпрэсіі, найлепшым людзям нашай краіны пагражаюць гады турмы. Па-другое, хацелі прарэкламаваць сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе людзі могуць канкрэтна даведацца, якім чынам лепш дапамагчы Алесю Бяляцкаму, а таксама іншым палітвязням, і паглядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі ў галіне правоў чалавека. Бо па АНТ і БТ такога не кажуць”.

 

 

 

“Еўрапейская перспектыва” – ініцыятыва, якая сфармавалася з ліку жыхароў Першамайскага раёна Менска, якія актыўна ўдзельнічалі ў абароне Севастопальскага парку ў мікрараёне “Усход”, прадстаўнікоў НДА і валанцёраў апошніх выбарчых кампаній у Беларусі. Прадстаўнікі ініцыятывы маюць досвед паспяховых кампаній па абароне правоў і інтарэсаў грамадзянаў. Грамадская ініцыятыва ставіць за мэту сваёй дзейнасці развіццё грамадзяскай супольнасці, абарону правоў грамадзян і рост еўрааптымізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства