viasna on patreon

Слонімскі раённы суд адмовіў грамадскаму актывісту ў скарзе на мясцовы райвыканкам

2011 2011-09-15T13:01:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biedka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

Слонімскі раённы суд пад старшынством суддзі Хамінец Таццяны адмовіў у скарзе на мясцовы райвыканкам дэмакратычнаму актывісту Івану Бедку. Разгляд справы адбыўся 13 верасня, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Нагадаем, што у Слоніме мясцовыя ўлады не дазволілі правядзенне двух пікетаў: у абарону палітзняволеных і супраць зьбяднення насельніцтва, якія мелі адбыцца 6-га і 14-га жніўня. Як паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Іван Бедка, у пісьмовых адмовах райвыканкама гаворыцца, што заяўкі на правядзенне пікетаў не адпавядаюць артыкулу 5 закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

- Суд абараняе ўлады, а не канстытуцыйныя правы грамадзян гэтай краіны,- абураны мясцовы актывіст. Мне паставілі ў віну, што не азначыў канкрэтнае месца правядзення пікету. У той час, як Івану Шэгу, які падаў заяку на 3-га верасня на правядзенне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных, было адмоўлена якраз таму, што гарадскі парк не можа быць месцам правядзення дадзенай акцыі. Складваецца абсурдная сітуацыя, з якой вынікае, што правесці пікеты нам не дазволяць ніколі. А падставы для гэтага абавязкова знойдуцца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства