viasna on patreon

Гомельскія дэмакратычныя актывісты паскардзіліся ў Камітэт ААН

2011 2011-09-14T13:45:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Гомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады. 26 ліпеня мінулага года гамяльчукі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за тое, што павіншавалі жыхароў абласнога цэнтра са святам незалежнасці Беларусі, паведамляе “Гомельская вясна”.

Актывістаў абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі і аштрафавалі кожнага на 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў. Як паведаміў Васіль Палякоў, унутры Беларусі былі вычарпаныя ўсе законныя магчымасці абароны іх уласных інтарэсаў.

- Мне незразумела, чаму для распаўсюджвання віншавальных паштовак, якія з’яўляюцца разавымі і, наадварот, не з’яўляюцца перыядычнымі, я павінен быў прайсці працэдуру іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з нацыянальным законам «Аб сродках масавай інфармацыі», як пра гэта кажа наша нацыянальная судовая сістэма, - падкрэсліў В. Палякоў.

- Факт фармальнага разгляду маёй справы з боку судовых інстанцый пацвярджаецца тым, што нават нацыянальны Закон Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» (пункт 2 артыкула 2) абавязвае судовыя інстанцыі аддаваць прыярытэт правілам міжнародных дамоваў нашай краіны, - дадае праваабаронца А. Паплаўны. - У маім выпадку дадзеная норма нацыянальнага закона не выканана з боку судовых інстанцый, што наўпрост сведчыць аб некампетэнтнасці, залежнасці і небесстароннасці судовых інстанцый, якія разглядалі маю адміністратыўную справу.

Гомельскія актывісты просяць уплывовую міжнародную інстанцыю прызнаць факт парушэння з боку дзяржавы іх права на свободны распаўсюд інфармацыі, а таксама права на разгляд справы незалежным, кампетэнтным і неперадузятым судом.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства