viasna on patreon

Эстонія патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі

2011 2011-09-14T12:12:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністр замежных спраў Урмас Паэт, выступаючы сёння ў Таліне на Кангрэсе беларусаў Еўропы і ЗША, заявіў, што Эстонія занепакоеная парушэннем правоў чалавека, ушчамленнем дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі.

«Палітычных вязняў трэба вызваліць і рэабілітаваць. Мы асуджаем рэпрэсіі і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычныя працэсы супраць апазіцыі і абмежаванне свабоды прэсы ў Беларусі», - сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі.

Як заявіў Паэт, Еўрапейскі саюз не зробіць ніводнага кроку ў бок Беларусі ў рамках праграмы «Усходняга партнёрства» да таго часу, пакуль у гэтай краіне не будуць вызваленыя ўсе палітвязні.

Паэт адзначыў, што далейшае дэмакратычнае развіццё Беларусі можа быць забяспечана толькі на шляху ўмацавання грамадзянскай супольнасці і прынцыпаў прававой дзяржавы.

«Таму ў дачыненні да беларускага рэжыму, які абмяжоўвае правы чалавека і грамадзянскія свабоды, і ўведзены міжнародныя санкцыі. Гэтыя санкцыі накіраваныя толькі супраць рэжыму, а не супраць грамадзян», - адзначыў эстонскі міністр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства