viasna on patreon

Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

2011 2011-09-13T15:06:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

13 верасня праваабаронца Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды заявы аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі. Старэйшы следчы пракуратуры Сяргей Кузьмянкоў узяў пісьмовыя тлумачэнні адносна вынясення ў дачыненні да яго суддзёй Аленай Цалковай загадзя неправасуднай пастановы, - паведамляе “Гомельская вясна”.

Анатоль Паплаўны звяртаўся да Генеральнага пракурора Беларусі з просьбай распачаць крымінальную справу супраць судздзі Цэнтральнага раёну Гомеля Алены Цалковай. Як гэта у нас водзіцца, Генеральная пракуратура накіравала заяву праваабаронцы ў Гомельскую абласную пракуратуру, адтуль заява была перадасланая ў пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Сёння спадар Паплаўны яшчэ раз пісьмова патлумачыў пракурору, што суддзя Цалкова не дала прававой ацэнкі пратаколу, які быў складзены на яго ў міліцыі з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, у пратаколе № 0196793 няма звестак пра грамадзянства, адукацыю, месца працы Паплаўнага, адсутнічаюць прозвішчы сведак. Не былі дададзены да пратаколу іншыя неабходныя матэрыялы. Арыгінал пратаколу і копія яго, выдадзеная на рукі Анатолю Паплаўнаму, істотна розняцца. 

Праваабаронца лічыць, што суддзя Цалкова вынесла заведама неправасудную пастанову на адміністратыўны арышт, і гэта цалкам падпадае пад прыкметы часткі 1 артыкула 392 Крымінальнага кодэксу.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства