viasna on patreon

Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

2011 2011-09-13T13:14:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedynich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч 8 верасня, накіроўваючыся на сустрэчу з жыхарамі Салігорска, на пад'ездзе да горада быў спынены супрацоўнікамі мясцовага ДАІ і адпраўлены  ў мясцовы РАУС.
У прафсаюзнага лідэра былі канфіскаваныя ўлёткі з эканамічнымі патрабаваннямі, у якіх утрымліваецца запрашэнне прыйсці на народныя сходу 8 кастрычніка.
- Сустрэча ў Салігорску была прызначаная на шэсць гадзін вечара, а адбылася з-за «пільнасці» супрацоўнікаў салігорскай міліцыі каля дзесяці, - распавёў Praca-by.info Генадзь Фядыніч. У аддзяленні мне задавалі пытанні: куды, маўляў, ехаў, навошта? Я сказаў, што на сустрэчы планавалі абмеркаваць сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне. Пры канфіскацыі ўлётак запрасілі панятых, якія, дарэчы, зацікавіліся Народным сходам. Я ім усё распавёў, паведаміў кантакты. Начальнік аддзела РАУС пагражаў пасадзіць мяне на 15 сутак. Але я папрасіў, каб на дзень адклаў, таму што ў нас з жонкай 8 верасня ўгодкі вяселля. Так што мяне адпусцілі, праўда, праз некалькі гадзін.

Паводле www.praca-by.info

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства