viasna on patreon

Праваабаронцы дамагаюцца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

2011 2011-09-13T12:03:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч

З гэтай мэтай Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) праводзіць шэраг сустрэчаў у еўрапейскіх і міжнародных структурах.

12 верасня 2011 г. у Брусэлі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламенту Джэфры Харысам (Head of the Human Rights Geoffrey Harris). У сустрэчы таксама прымала ўдзел кіраўніца  аддзелу Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека  (FIDH) Саша Кулаева.

Гэта першая з шэрагу сустрэчаў, запланаваных FIDH у  межах мерапрыемстваў,  скіраваных на  вызваленне палітычных вязняў Беларусі, у тым ліку і віцэ-прэзідэнта FIDH, кіраўніка Правабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

13 верасня ў 10:30 у Міжнародным прэс-цэнтры пачалася адмысловая прэс-канферэнцыя, арганізаваная высілкамі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацыяў: FIDH, Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў (OBS), Міжнароднага супрацоўніцтва за правы чалавека (IPHR) і Міжнароднай амністыі, а таксама Праваабарончага цэнтру “Вясна”.  Падчас прэс-канферэнцыі будзе прадэманстраваны дакументальны фільм аб падзеях 19-га снежня і непасрэдна пасля іх, які быў зняты падчас працы місіі FIDH у Беларусі.

Пасля прэс-канферэнцыі запланаваны працяг сустрэчаў, у тым ліку з нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапейскага парламенту.

15 верасня ў Страсбургу Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у сустрэчы з Еўракамісарам па правах чалавека сп. Хамамбергам. Менавіта 15 верасня плануецца прыняццё адмысловай рэзалюцыі Еўрапарламенту па сітуацыі ў Беларусі.

20 верасня ў Женеве адбудзецца брыфінг па сітуацыі ў Беларусі арганізаваны FIDН з удзелам Валянціна Стэфановіча. Акрамя таго намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” мае намер выступіць на сесіі Рады па правах чалавека ААН. Нагадаем, што 20 верасня ў Радзе па правах чалавека адбудуцца слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Як адзначыў Валянцін Стэфановіч, мэтай дадзеных мерапрыемстваў з’яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі і патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў беларускіх турмах. Асабліва важна, адзначыў праваабаронца, данесці да краінаў ЕС інфармацыю пра тое, што адбываецца з вязнямі, пра той ціск, які на іх аказваецца з боку адміністрацыяў турмаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства