viasna on patreon

Сітуацыю з Алесем Бяляцкім абмяркуюць падчас дэбатаў па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН

2011 2011-09-12T15:33:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhenievaun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Савет па правах чалавека ААН правядзе дэбаты па Беларусі. Гэта адбудзецца на 18-ай сесіі ААН у Жэневе, якая адкрылася сёння і завершыцца 30 верасня.

Для дэбатаў Міжнародная Праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала адмысловую справаздачу. У дакуменце сказана, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Краіну заклікаюць прывесці заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Падчас дэбатаў будзе абмяркоўвацца таксама пытанне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, якое прадставіць віцэ-старшыня цэнтра Валянцін Стэфановіч. “Мы спадзяемся больш адназначнай заявы і якаснай ацэнкі таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі”, – кажа праваабаронца Уладзімір Лабковіч у інтэрв'ю Радыё Рацыя.

- Улічваючы тое, што ўвесну былі дадзены пэўныя даручэнні Вярхоўнаму камісару па правах чалавкека, мы спадзяемся на больш якасную ацэнку той сітуацыі, якая ёсць у Беларусі, якая, на нашу думку, безумоўна пагоршылася. Нягледзячы на касметычныя дзеянні па вызваленні 13 палітычных зняволенных, мы гэта безумоўна вітаем, сітуацыя застаецца такая ж кепская, як і была, і ціск на праваабаронцаў працягваецца. Абсалютна беспрэцыдэнтная сітуацыя вакол спадара Бяляцкага. Вярхоўны камісар і Савет ААН дасць гэтаму ўсяму належную аценку.

Сярод іншых патрабаванняў Amnesty International - вызваліць усіх асоб, асуджаных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года; забяспечыць, каб незалежныя арганізацыі маглі ажыццяўляць сваю законную дзейнасць. Таксама міжнародная арганізацыя заклікае беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, якая забараняе дзейнасць незарэгістраваных арганізацый і неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства