viasna on patreon

Паручальніцтвы салігорскіх грамадзкіх актывістаў за Алеся Бяляцкага не задаволілі

2011 2011-09-12T15:29:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абсалютна аднолькавыя адказы без пазначэньня імёнаў і прозьвішчаў атрымальніка знайшлі ў сваіх паштовых скрынях салігорскія грамадзкія актывісты, якія накіроўвалі некалькі тыдняў таму свае паручальніцтвы за зьняволеннага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

Сярод салігорцаў гатовых асабіста паручыцца за кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" была ўся сям'я Шылаў, мясцовыя праваабаронцы Леанід Мархотка і Аляксей Валабуеў, мясцовыя маладафронтаўцы і многія іншыя жыхары гораду. Усе яны атрымалі цалкамі ідэнтычныя пастановы з Упраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю аб адмове ў задавальненьні заяўленых хадайніцтваў.

- Пастановы адрозьніваюцца толькі выходнымі нумарамі. У адмовах нават не пазначаны прозьвішчы асобаў, якія хадайнічалі аб зьмене меры стрыманьня ў дачыненьні да спадара Бяляцкага. Матывацыйная частка такога рашэньня абмяжоўваецца безапэляцыйным "падставаў для зьмены абранай меры стрыманьня ня маецца", - абураецца Леанід Мархотка. - Але ж нашы хадайніцтвы і ёсьць падстава і сьледчы Касынкіна, здаецца, абавязана был патлумачыць чаму асабіста маё хадайніцтва не задаволена, чаму пад паручальніцтва канкрэтнага чалавека ня могць вызваліць Алеся Бяляцкага. Калі мы нейкія неблаганадзейныя ці злачынцы, дык хай бы тым і матывавалі а не давалі чарговую адпіску.

Нагадаем, што віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі 4 жніўня каля 17.00 у раёне плошчы Перамогі ў Менску. У той жа вечар у яго кватэры, на лецішчы і ў офісе ПЦ «Вясна» прайшлі ператрусы, пасля чаго затрыманага даставілі на допыт у дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю. Пасьля допыту Бяляцкі быў узяты пад варту. 12 жніўня праваабаронцу абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства