viasna on patreon

Акцыя “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” - у Бярозе

2011 2011-09-12T15:23:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-akcyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскія праваабаронцы правялі акцыю ў падтрымку арыштаванага Алеся Бяляцкага

Бярозаўскія праваабаронцы правялі акцыю ў падтрымку арыштаванага Алеся Бяляцкага

Бярозаўскія праваабаронцы 11 верасня правялі акцыю ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Улёткі з заклікам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” раздаваліся ў найбольш шматлюдным месцы - на вялікім гарадскім рынку.

Адзін з удзельнікаў акцыі Сяржук Русецкі лічыць, што тыя, хто атрымаў улёткі, цяпер будуць ведаць праўду пра Алеся Бяляцкага.

Па словах праваабаронцаў, калі пра палітвязняў па справе 19 снежня людзі больш-менш ведаюць, то пра Бяляцкага - амаль нічога. Цяжка сказаць, ці можа гэта акцыя неяк істотна паўплываць на меру стрымання, абраную для кіраўніка “Вясны”. Калі пасля заявы інфармацыйнага агенцтва “Рэйтэр” з'явіўся спадзеў наконт вызвалення Бяляцкага разам з іншымі палітзняволенымі, аднак зараз гэта пад вялікім пытаннем. Уладам, напэўна, выгадна  выкарыстоўваць гэта як нагоду для дыскрэдытацыі  праваабаронцаў і астатніх прадстаўнікоў апазіцыі. Каб за стол перамоваў сесці з тымі, хто будзе казаць што трэба - з прадстаўнікамі палітычных партый, якія не з'яўляюцца апазіцыйнымі да ўлады, ды праўладных праграмадскіх аб'яднанняў.

Акцыя, па ацэнках праваабаронцаў прайшла спакойна. Ад улёткі адмовіўся толькі адзін чалавек.

Улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” раздаваліся на вялікім гарадскім рынку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства