viasna on patreon

“Як напісана ў Бібліі, запаліўшы свечку, не хаваюць яе ў шуфляду…”

2011 2011-09-12T14:11:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў

Што гавораць сябры і калегіі пра кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і абвінавачаны ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 243, частка 2, Крымінальнага кодэкса – утойванне прыбытку ў асабліва буйным памеры?

Віктар Сазонаў, праваабаронца, г. Гародня:

Як напісана ў Бібліі, запаліўшы свечку, не хаваюць яе ў шуфляду. Яе ставяць на высокае месца, каб агонь ад гэтай свечкі быў бачны. Дзейнасць Алеся Бяляцкага была такой свечкай. Ён не хаваў яе нідзе, ён паказваў яе, ставіў на самае высокае месца, каб агонь гэтай свечкі, агонь гэтай праўды, справядлівасці, абароны, салідарнасці быў бачны ўсім людзям, хто гэта хоча бачыць і дзейнічаць побач, хто хоча быць ягоным паплечнікам. Я ўяўляю Алеся Бяляцкага вось такім чалавекам – мужным, нацыянальна свядомым беларусам, які змагаецца за Беларусь -- незалежную прававую краіну, ў якой будзе справядлівасці і будзе дзейнічаць права.

Лявон Баршчэўскі, грамадскі і палітычны дзеяч:

Алеся Бяляцкага ведаю даволі даўно, з сярэдзіны 80-ых гадоў. Гэта чалавек з цвёрдым стрыжнем, чалавек, для якога грамадскае стаяла паперадзе прыватнага. І калі наступілі цяжкія гады для Беларусі, гэты чалавек, менш заўсёды публічна выстаўляў сябе, а рэальна шмат рабіў для таго, каб дапамагаць іншым.

Алена Лапцёнак, актывістка Праваабарончага цэнтру “Вясна”:

Алесь Бяляцкі з’яўляецца вельмі таленавітым кіраўніком. Менавіта гэта дазволіла яму стаць віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH). Сёння Алесь Бяляцкі за кратамі ў знакамітым Пішчалаўскім замку. У гэтым будынку яшчэ ў 19 стагоддзі знаходзіліся беларускія палітвязні, сярод якіх Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец . У 90-ых-2000 гадах тут былі многія сучасныя палітвязні. Цяпер Алесь Бяляцкі адзін з іх.

Гары Паганяйла, праваабаронца, Беларускі Хельсінкскі Камітэт:

За плечами Алеся очень большая школа и опыт борьбы с тоталитарным государством. Человек очень бескорыстный, отзывчивый. Мне кажется то, что с ним сейчас происходит, это просто месть государства за его правозащитную деятельность.

Паліна Сцепаненка, журналістка:

Алесь Бяляцкі мае незвычайную стваральную энергію. Калі мы працавалі ў музеі Максіма Багдановіча, ён імкнуўся не толькі захоўваць мінулае, спадчыну, але і ствараць новае. Мы саджалі ў вёсцы Ракуцёўшчына лес, які быў высечаны немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Ён заводзіў новыя філіі музея – і ў Яраслаўлі, і ў Мінску – “Беларускую хатку”. Калі Алесь Віктаравіч быў дэпутатам гарсавета, ён займаўся перайменаваннем вуліц. І вуліца Максіма Багдановіча ў Мінску ёсць дзякуючы намаганням Алеся Віктаравіча Бяляцкага.

Леанід Дранько-Майсюк, паэт:

Адданасцю беларускай справе Алесь Бяляцкі мне асабіста нагадвае нашага дзівоснага філосафа Ігната Канчэўскага. Ігнат Канчэўскі марыў пра адметны беларускі шлях. Мне здаецца, што менавіта пра гэты шлях думаў і думае, і будзе думаць наш цудоўны літаратар, грамадскі дзеячЮ інтэлігент, шляхетны чалавек Алесь Бяляцкі. Дай Бог яму здароўя.

Алег Корбан, моладзевы актывіст:

Спадар Алесь Бяляцкі ўвесь час актыўна дапамагаў моладзі. Ён ніколі не адмаўляў нам, я маю на ўвазе моладзевых актывістаў у кансультацыях і юрыдычнай дапамозе. І я лічу, што Алесь Бяляцкі зрабіў значны ўнёсак у развіццё дэмакратычнга руху, развіццё грамадзяскай супольнасці.
Уладзімір Лабковіч, юрыст: На жаль, у Беларусі няма ні незалежнага следства, ні незалежнай пракуратуры, ні, тым больш незалежнага суда. Таму мы можам прагназаваць, што гэта і далей застанецца палітычнай расправай над вядомейшым беларускім праваабаронцам.

 
Для даведкі:
Праваабарончы цэнтр “Вясна” быў створаны вясной 1996 года для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
У 2003 годзе дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” забароненая ўладамі.
4 жніўня 2011 года арыштаваны кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі. Алесю Бяляцкаму пагражае 7 гадоў зняволення.

Беларуская інфармацыйна-аналітычная інтэрнет-газета Euramost.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства