Апазіцыйнаму мерапрыемству адключылі рубільнік
https://spring96.org/be/news/45580
2011
2011-09-12T08:49:00+0300
2011-09-12T08:49:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Улады не далі правесці да канца канферэнцыю “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, прысвечаную 20-годдзю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Мерапрыемства праходзіла 11 верасня ў мінскім ДК МТЗ. У
канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў.
Абмяркоўваліся палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пытанні, а таксама праблемы
экалогіі ды энергетычнай бяспекі.
Якраз у часе абмеркавання пенсійнай рэформы ў залі раптам адключылі святло. Рэч
у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17.00, адпаведна да гэтага часу
была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася
працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак электрычнасць у зале ўсё ж адрубілі,
паведамляе сайт рух.by