viasna on patreon

“Супраўцы” вярнулі кампутары “вясноўцам”, аднак іх перададуць у дзіцячы дом

2011 2011-09-08T18:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus-spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам з ПЦ “Вясна” нарэшце вярнулі сканфіскаваныя пад час ператрусу 19 сьнежня 2010 года кампутарную тэхніку, носьбіты памяці, дыскі і касэты.  Тэхніка вернутая 8 верасьня ў поўным аб’ёме, яе тэхнічным станам зараз зоймуцца адмыслоўцы.

Аднак у праваабаронцаў з гэтай нагоды радасьці мала, паколькі існуе вялікая верагоднасьць, што сістэмнымі блокамі і ноўтбукамі, якія знаходзіліся 9 месяцаў у руках экспертаў СУПР ГУУС Менгарвыканкама, карыстацца ў праваабарончых мэтах небяспечна.  І таму яна будзе перададзеная ў адзін з дзіцячых дамоў Беларусі.

Кампутары па вопісу перадаў следчы СУПРа ГУУС Менгарвыканкама Д. Дышчанка.

Між тым яшчэ некалькі ноўбукаў, сканфіскаваных пад час другога ператрусу на “Вясне” 17 студзеня, дагэтуль знаходзяцца ў следчым упраўленьні КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства