Алег Гулак накіраваў скаргу на адмову следчага УДФР
Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» Алег Гулак накіраваў скаргу ў суд Першамайскага раёна г. Мінска на пастанову следчага Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў аб адмове ў змене меры стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага з заключэння пад варту на асабістае даручальніцтва.
Сваю адмову ў задавальненні хадайніцтва следчы абгрунтаваў тым, што 5 жніўня 2011 у дачыненні да Бяляцкага ўжо была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Падставаў для яе змены, на думку следчага, няма.
Звяртаем увагу, што тыя, хто падпісаў дадзенае хадайніцтва і атрымаў падобную пастанову аб адмове ў яе задавальненнi, могуць скарыстацца ўзорам скаргі і накіраваць яе ў суд Першамайскага раёна г. Мінска. Да скаргі неабходна дадаць копію пастановы следчага.
Нагадваем, что старшыня юрыдычнай камісіі БХК* Гарры Паганяйла абскардзіў падобную пастанову следчага УДФР ў пракуратуры г. Мінска. Інфармацыя і ўзор гэтай скаргі.
*Поўная статутная назва РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт". У гэтым і іншых тэкстах таксама Беларускі Хельсінкскі Камітэт і БХК.