viasna on patreon

Мінгарсуд адмовіў у скарзе маці палітвязня

2011 2011-09-08T09:00:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прысуд Алене Ліхавід, маці палітвязня Мікіты Ліхавіда. Жанчына была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 20 ліпеня — гэтак званай акцыі «маўклівага пратэсту». Асудзіла маці палітвязня суддзя Вайтэховіч з Цэнтральнага суда Мінска.

«Перагляд маёй адміністрацыйнай справы ў Мінгарсудзе адрозніваўся толькі тым, што суддзя перад вынясеннем рашэння хаця б выйшаў у асобны пакой нібыта для разважанняў», — сказала Алена Ліхавід. Спадарыня Ліхавід мае намер абскардзіць судовае рашэнне ў больш высокай інстанцыі.

7 верасня Алена Ліхавід накіравала таксама скаргу ў пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў адносна свайго адбыцця пакарання ў ізалятары на Акрэсціна. «Скарджуся на вельмі кепскія ўмовы ўтрымання, у тым ліку на антысанітарыю ў камерах. І яшчэ на здзеклівыя адносіны да вязняў», — патлумачыла Алена Ліхавід.

Вядома, што апошнія 3 дні з 10 на Акрэсціна Алена Ліхавід адбыла ў адзіночнай камеры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства