viasna on patreon

Фантастычнае ноу-хау Баранавіцкага гарвыканкама

2011 2011-09-07T16:56:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Баранавіцкі гарвыканкам другі раз забараніў правядзення пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Гэта стала вядома з пісьма за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча, якое атрымаў 06.09.2011 года баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша.

У лісце паведамляецца, што на падставе артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу РБ дзейнасць ад імя арганізацыі, якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2-х гадоў.

Таксама гарвыканкам напамінае заяўніку, што ў адпаведнасці з арт.7 Закона РБ  “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў на тэрыторыі РБ забараняецца.

Таму, падсумоўвае гарвыканкам, правядзенне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага можа быць расцэнена як прапаганда дзейнасці незарэгістраванай грамадскай арганізацыі, што супярэчыць заканадаўству РБ.

Сяргей Гоўша лічыць рашэнне гарвыканкама незаконным, бо мясцовыя чыноўнікі не ведаюць гісторыі дзейнасці ПЦ “Вясны”. Болей таго, ён падаваў заяўку на пікет не ад “Вясны”, а асабіста ад сябе і ў падтрымку канкрэтнага чалавека. У гарвыканкам Сяргей Гоўша накіраваў яшчэ і дадатковую заяву, у якой паведамляецца, што работнікі ідэалагічнага аддзела гарвыканкама вялі тэлефрнныя размовы наконт заключэння ГАУС дамовы з заяўнікам аб правядзенні масавага мерапрыемства. Менавіта пасля такой размовы кіраўніцтва ГАУС адмовіла Сяргею Гоўшы ў падпісанні дамовы аб ахове грамадскага парадку падчас правядзення пікету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства