viasna on patreon

Томас Хамарберг: улады спрабуюць спыніць аказанне дапамогі з боку “Вясны”

2011 2011-09-07T15:36:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hammarberg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг

Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг

Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг размясціў у еўрапейскай палітычнай газеце New Europe свой артыкул, прысвечаны арышту Алеся Бяляцкага.  Дыпламат адзначае, што беларускія ўлады спрабуюць спыніць аказанне “Вясной” дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст артыкула, які Томас Хамарберг напісаў для газеты New Europe:

"Беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на праваабаронцаў: выпадак “Вясны”

Наступ на праваабаронцаў у Беларусі працягваецца. 4 жніўня, старшыня няўрадавага Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і да гэтага часу ўтрымліваецца пад арыштам. Іншыя праваабаронцы, якія патрабавалі яго вызвалення, былі выкліканыя праваахоўнымі органамі, і адзнаго з іх чакае суд.

“Вясна” на працягу многіх гадоў грала ключавую ролю ў падтрымцы і дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Дзейнасць групы сталі асабліва важнай пасля масавых арыштаў у снежні мінулага года і далейшых палітычных працэсаў. Шматлікія ахвяры і іх сем'і залежалі ад дапамогі, якую аказвае “Вясна”.

Менавіта гэтую дапамогу ўлады зараз спрабуюць спыніць. Бяляцкі быў арыштаваны фінансавай паліцыяй і ў цяперашні час абвінавачваецца ва «ўтойванні прыбытку ў асабліва буйным памеры». Беларускія ўлады выкарыстоўваюць інфармацыю, прадстаўленую афіцыйнымі ўстановамі ў Вільні і Варшаве ў дачыненні да банкаўскіх рахункаў на імя Бяляцкага, на якія міжнародныя донары рабілі ўнёскі.

Паколькі “Вясна” была пазбаўлена рэгістрацыі ў Беларусі пасля яе закрыцця ў 2003 годзе, яна не магла адкрыць рахунак унутры краіны. Беларускае заканадаўства забараняе дзейнасць незарэгістраваных арганізацый і крыміналізуе дзейнасць іх сябраў. У 2007 годзе Камітэт ААН па правах чалавека прыйшоў да высновы, што закрыццё “Вясны” было парушэннем Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (артыкул 22) і заклікаў перарэгістраваць пацярпелую арганізацыю. Аднак беларускія ўлады не выканалі гэтую рэкамендацыю.

Для некалькіх праваабарончых арганізацый адкрыццё асабістых рахункаў у Літве і Польшчы было адзіна магчымым спосабам атрымання ахвяраванняў для таго, каб працягваць дапамагаць людзям, якім гэта неабходна. Беларускія ўлады аказваюць моцны ціск на праваабаронцаў шляхам прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Гэтая сітуацыя з'яўляецца прамым парушэннем прынцыпаў, устаноўленых Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і іншых адпаведных міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.

Дэкларацыя ААН “Аб праваабаронцах” 1998 году прадугледжвае, што кожны чалавек мае права, у мэтах прасоўвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод "ствараць, далучацца і ўдзельнічаць у дзейнасці няўрадавых арганізацый, асацыяцый або груп". Дэкларацыя таксама абвяшчае, што кожны мае права “мірнымі сродкамі запытваць, атрымліваць і выкарыстоўваць рэсурсы спецыяльна для мэтаў прасоўвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод".

У выніку дадзенай сітуацыі, Алесю Бяляцкаму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Я ведаю, што ўрады ў Вільні і Варшаве шкадуюць пра тое, што некаторыя з іх службовых асоб спрыялі такому сумнаму развіццю падзей і ў цяперашні час імкнуцца абмежаваць шкоду. Аднак, гэтае больш шырокае пытанне заклікае да салідарнасці з усёй Еўропы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства