Іван Шыла атрымаў 20 сутак
Суд горада Горкі пакараў салігорскага актывіста Маладога Фронту дваццацьцю суткамі арышту за пікет каля калоніі, дзе адбывае пакараньне лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч. Тады было затрымана 14 чалавек, большасьць з якіх на наступны дзень была пакарана адміністрацыйнымі арыштамі. Іван Шыла запатрабаваў адваката і быў адпушчаны. На суд 8-га жніўня ён не зьявіўся. На тым паседжаньні судзьдзя прызнала маладзёна вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і па кожным з пратаколаў Шыла атрымаў дзесяць сутак.
Варта адзначыць, што маладафронтавец, які прыехаў у Беларусь на вакацыі, цягам двух месяцаў лета быў прысуджаны да 18 сутак арышту за ўдзел у маўклівых акцыя па серадах, а падчас апошняга арышту быў шпіталізаваны, не дасядзеўшы два дні. Такім чынам, яму прыйдзецца правесьці за кратамі 22 дні.
Зараз Іван знаходзіцца ў Польшчы па пытаньнях вучобы і калі маладому чалавеку прыйдзецца адправіцца ў ізалятар часовага ўтрыманьня, невядома.
Нагадаем, некалькі дзесяткаў чалавек прыехала ў Горкі, каб сустрэцца з адміністацыяй установы з мэтай допуску да Дашкевіча адватака. На іх думку, у дачыненьні да моладзевага лідэра, арыштаванага за дзень да выбараў 19 сьнежня 2010 году, ужываюцца катаваньні з боку супрацоўнікаў калоніі. На той момант Зьміцер сем разоў зьмяшчаўся ў карцар, да яго некалькі месяцаў не дапускалі адваката. Кіраўніцтва калоніі адмовілася сустракацца з людзьмі, тады моладзевыя актывісты разгарнулі расьцяжку "Спыніце перасьлед" і былі затрыманыя.