viasna on patreon

Па справе Алеся Бяляцкага дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка

2011 2011-09-06T17:01:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raviaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тацяна Равяка

Тацяна Равяка

6 верасьня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю ў якасьці сьведкі па справе Алеся Бяляцкага была дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка. Допыт доўжыўся каля 40 хвілінаў.

Зьмест допыту Тацьцяна Рэвяка не можа абнародаваць, паколькі зь яе ўзялі падпіску аб неразгалошваньні. Допыт, які адбываўся ў прысутнасьці адваката, праводзіў следчы Данііл Віктаравіч Пазьняк.

Старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ). Яго арыштавалі 4 жніўня, абвінавачанне выстаўлена 12 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства