viasna on patreon

Адхілены ад працэсу прадстаўнік дапамог маці ахвяры выбуху на “Пінскдрэве” выйграць справу

2011 2011-09-06T15:26:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Праваабаронца Уладзімір Малей ня быў дапушчаны на судовы працэс у якасьці прадстаўніка маці загінулага падчас аварыі на “Пінскдрэве” Яўгена Рапуты. Тым не меньш, справа была вырашаная на карысьць Людмілы Рапуты. Прадпрыемства выплаціць ёй кампенсацыю ў памеры 30 мільёнаў рублёў

Людміла Рапута праз суд дамагалася ад СТАА “Пінскдрэў-ДСП” кампенсацыі маральнай шкоды за сьмерць сына падчас выбуху на прадапрыемстве 25 кастрычніка 2010 года. Суд адмовіў жанчыне ў праве атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, забараніўшы інспектару незалежнага прафсаюзу РЭП Уладзіміру Малею прадстаўляць ейныя інтарэсы.

На думку Уладзіміра Малея, суд такім рашэннем парушыў норму артыкулу 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна зь якой, кожны грамадзянін мае права на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых прадстаўнікоў у судзе.

Так ці інакш, Уладзімір Малей здолеў належным чынам падрыхтаваць да судовага паседжаньня ўсе неабходныя дакуманты і доказы, што дазволіла схіліць суд на бок маці загінулага працаўніка. 5 верасьня суд сваім рашэньнем абавязаў адміністрацыю прадпрыемства выплаціць Людміле Рапуце кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 30 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства