viasna on patreon

Віцебскі флэш-моб у падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-09-06T10:06:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk-frcia4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку Бяляцкага ў Віцебску

Акцыя ў падтрымку Бяляцкага ў Віцебску

Віцебскія грамадзкія і палітычныя актывісты, праваабаронцы і журналісты адгукнуліся на заклік ПЦ “Вясна” “Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!”. Цягам некалькіх дзён яны напісалі каля трыццаці лістоў на паштоўках. Паштоўкі даслалі на адрас менскага СІЗА № 1, што на вул. Валадарскага.

Зьмест паштовак не зусім звычайны: на кожнай зь іх напісаны адзін з радкоў верша Максіма Багдановіча “Пагоня”. Такім чынам, калі да Алеся Бяляцкага прапусьцяць усе дасланыя актывістамі Віцебску лісты, ён зможа прачытаць поўны тэкст вядомага патрыятычнага твору.

“Фактычна, гэта быў флэш-моб, - гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі падтрымкі. - У дадатак да традыцыйных формаў маральнай падтрымкі Алеся Бяляцкага мы ўжылі крэатыў. Паштоўкі з краявідамі Віцебшчыны ў спалучэньні з натхняльнымі радкамі мусяць падбадзёрыць праваабаронцу і аздобіць шэрасьць яго турэмнага побыту”.

Паводле prava.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства