viasna on patreon

У Гомелі міліцыя затрымала 4 зборшчыкаў подпісаў

2011 2011-09-06T09:36:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі 5 верасьня блізу 19 гадзінаў міліцыя затрымала чатырох грамадзкіх актывістаў. На вуліцы Юбілейнай яны зьбіралі подпісы за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу, дзе будзе абмеркавана цяперашняя эканамічная й палітычная сытуацыя ў краіне і выстаўлены прапановы і патрабаваньні да ўлады.

Павал Прывалаў, адзін з затрыманых, паведаміў, што іх даставілі ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Савецкай, 97. Начальнік аддзелу грамадзкага парадку Чыгуначнага РАУС, маёр міліцыі Кошман, цяпер апытвае затрыманых. Паводле яго цьверджаньня, у міліцыю нібыта паскардзіўся адзін з падпісантаў на тое, што актывісты неналежным чынам зьбіралі подпісы.

Прадстаўнік кампаніі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі, які таксама зьбіраў подпісы, лічыць, што адной рукой улады спрабуюць гандляваць з Захадам палітзьняволенымі, а другой — душаць усялякую ініцыятыву, якая сыходзіць зьнізу, ад шараговых выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства