viasna on patreon

У Аксаны Самуйлавай канфіскавана каля 40 тысяч друкаваных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”!

2011 2011-09-05T10:48:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samuylava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасня, яе аўтамабіль быў прыпынены ў 10 кіламетрах ад Магілёва з боку Бабруйска. Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што на машыне Аксаны здзейснена ДТЗ са смяротным выпадкам і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Ленінскі РАУС.

“Я палічыла гэтую прычыну надуманай і пачала пратэставаць. Даішнікі сказалі, што калі я адмоўлюся падпарадкавацца, то яны выклікаюць эвакуатар і даставяць маю машыну на экспертызу без майго ўдзелу, - гаворыць кіраўнічка Магілёўскай абласной кампаніі “Гавары праўду”!” Аксана Самуйлава.

“Да мяне ў машыну сеў супрацоўнік ДАІ, а другі на машыне ззаду ехаў за мной да самога РАЎС. У РАЎСе нас ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі, якія адразу пачалі здымаць машыну на відэакамеру і правадзіць яе вобшук. Падчас гэтага мерапрыемства было знойдзена 38 546 улётак, брашур і газет кампаніі “Гавары праўду”! Уся гэтая прадукцыя была канфіскаваная”, - адзначае Аксана.

Кіраўнічка абласной кампаніі “Гавары праўду”! паведамляе, што каля паловы канфіскаваных матэрыялаў былі канфіскаваны ў другі раз.

“Частка друкаванай прадукцыі “Гавары праўду”! была вернута пасля разбіральніцтва Камітэтам дзяржаўнага кантролю і я яе перавозіла назад у Магілёў. Гэтую прадукцыю зноўку канфіскавалі. На мяне склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Абвінавацілі ў парушэнні закона аб СМІ. Сказалі што будуць судзіць. На суд запросяць позвай пазней”, - працягвае Аксана Самуйлава.

Аксана кажа, што калі яна вярталася з Леніснкага РАЎСа, то яе машына ў другі раз была прыпынена супрацоўнікамі міліцыі.

“Гэтым разам мяне прыпынялі з мігалкамі. Гэта былі ўжо не даішнікі, а міліцыянты. Яны выскачылі на мяне з аўтаматамі і сказалі што мая машына знаходзіцца ў распрацоўцы ад самога ранку і што я перавожу недазволеныя друкаваныя матэрыялы. Я сказала, што ў мяне іх ужо канфіскавалі вашыя калегія. Пасля таго, як яны спраўдзілі маю інфармацыю мяне адпусцілі”, - адзначае Аксана Самуйлава.

Паводле mahilyowspring.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства