viasna on patreon

Акцыі супраць арышту Бяляцкага ў Армэніі, Кіргізіі, Расеі і Ўкраіне

2011 2011-09-05T09:00:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

4 верасьня спаўніўся месяц з моманту затрыманьня ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі расцанілі гэты крок, як помсту ўладаў за праваабарончую дзейнасьць і спробу запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Яны запатрабавалі неадкладна вызваліць праваабаронцу. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Бяляцкага «вязьнем сумленьня».

5 верасьня Камітэт міжнароднамга нагляду за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (прадстаўнік Камітэту ў Армэніі -- Хэльсынская асацыяцыя) арганізуе акцыю ў абарону Алеся Бяляцкага, -- паведамляе сайт Armenia Today.

У гэты дзень у 14-15 гадзін каля амбасады Беларусі ў Ерэване будзе арганізаваны пікет з патрабаваньнем вызваліць праваабаронцу і спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага будуць адначасова арганізаваныя ў шэрагу краін -- Расеі, Украіне і Кіргізіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства