viasna on patreon

ГА «БАЖ» хадайнічае пра вызваленне Бандарэнкі, Атрошчанкава і Севярынца

2011 2011-09-01T16:04:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 жніўня журналісцкая арганізацыя накіравала ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта.

«У сувязі з актамі памілавання ў дачыненні да шэрагу асобаў, асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года, а таксама з заявай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пра неабходнасць шырокага дыялогу ў краіне, заклікаем Вас ініцыяваць вызваленне ад пакарання журналістаў і сябраў ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ Аляксандра Атрошчанкава і Дзмітрыя Бандарэнкі, асуджаных на пазбаўленне волі па вышэйзгаданай справе, а таксама Паўла Севярынца, асуджанага на абмежаванне волі», — гаворыцца ў пасланні ад 31 жніўня.

Іх крымінальны пераслед арганізацыя лічыць абмежаваннем свабоды выказвання, гарантаванай артыкуламі 33, 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, БАЖ звяртае ўвагу на абвастрэнне хранічных хваробаў у Дзмітрыя Бандарэнкі і нядаўна перанесеную ім аперацыю і лічыць, што «далейшае адбыванне пакарання можа самым негатыўным чынам адбіцца на стане яго здароўя».

Ліст па даручэнні Праўлення арганізацыі падпісала старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства