ПА АБСЕ зноў заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага
Старшыня камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мечаццы заклікаў беларускія ўлады спыніць ціск на праваабаронцаў, у тым ліку на Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе прэс-служба ПА АБСЕ.
"Гэта непрымальна, калі ў цэнтры Еўропы грамадзянскія актывісты падвяргаюцца крымінальнаму пераследу. Бяляцкі быў арыштаваны неабгрунтавана, і ён павінен быць неадкладна вызвалены", - заявіў Мечаццы.
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску ўвечары 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад'явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.
Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.