viasna on patreon

Міліцыянты не далі ліцэістам правесці традыцыёную лінейку

2011 2011-09-01T14:21:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыя перашкодзіла правесці традыцыйную лінейку вучняў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў Мінску. Імпрэза кожны год адбываецца каля былога будынку ліцэю, дзе зараз месціцца суд Цэнтральнага раёну.

Па словах адной з удзельніц імпрэзы, выпускініцы ліцэю Веранікі Арэшкі, людзі прыходзяць, каб паказаць, што ліцэй, насуперак дзеянням уладаў, да гэтага часу жыве і будзе жыць, каб традыцыйна адзначыць дзень ведаў:

- Сабралася недзе каля 30 чалавек, большая частка вучні, першы курс іх бацькі, таксама былі настаўнікі, некалькі выпускнікоў, але свята доўга не працягнулася таму, што было скончана супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Якія не даўшы скончыць выступоўцам у дастаткова грубай форме папрасілі разыйсціся. Мерапрыемтсва вымушана было пад пільным наглядам перасунуцца да мастацкага музея. 

Там выступіў адзін з кіраўнікоў і выкладчыкаў ліцэю Лявон Баршчэўскі. Ён распавёў пра гісторыю навучальнай установы, якая была заснаваная ў 1990 годзе і легальна існавала да 2003 года.

Але ліцэй працягвае сваю працу і пасля закрыцця. Зараз у ім навучаецца больш 60 чалавек. Адметнасцю новага навучальнага году стане тое, што значная іх частка будзе вучыцца ў міжнароднай школе ў Гданьску па польскіх навучальных праграмах.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства