viasna on patreon

Форум Грамадзянскай супольнасьці “Усходняга партнёрства” выступіў у абарону Бяляцкага

2011 2011-09-01T11:25:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uschodnije-partnerstva-forum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Форум грамадзянскай супольнасьці праграмы “Усходняга партнёрства” прыняў адмысловую заяву з нагоды крымінальнага пераследу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Заяву падпісалі больш за 50 грамадзскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадзскіх арганізацый.

Тэкст заявы:

Усім удзельнікам Форуму
Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства
 
Еўрапейскаму камісару па пытаннях пашырэння
 і палітыкі добрасуседства Штэфану Фюле

29 Жніўня 2011
 
Мы, удзельнікі Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства, якія ведаюць праваабаронцу Алеся Бяляцкага па сумеснай працы як сумленнага, адданага справе абароны правоў чалавека актывіста, адстойваючы ідэалы правоў чалавека і дэмакратыі, хочам заявіць:

1. Алесь Бяляцкі невінаваты і, адпаведна, ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены з-пад арышту.

2. Алесь Бяляцкі з-за немагчымасці легальнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі, быў вымушаны атрымліваць мэтавыя сродкі на дзейнасць па абароне правоў чалавека ад міжнародных праваабарончых фондаў на асабісты рахунак. Усе пералічэнні на рахунак ажыццяўляліся ў межах дамоўных пагадненняў, па якіх былі прадстаўленыя поўныя справаздачы донарам. Магчымасці афіцыйна атрымліваць сродкі на рахунак арганізацыі ў Беларусі не было, паколькі Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў зачынены ўладамі за праваабарончую дзейнасць. Гэтая ліквідацыя была прызнана незаконнай Камітэтам па правах чалавека ААН. Тым не менш, наступныя 3 спробы зноўку зарэгістраваць арганізацыю былі адхіленыя ўладамі. Без афіцыйнага
статусу і, адпаведна, банкаўскага рахунку ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягваў сваю дзейнасць, дзякуючы падтрымцы праваабарончых арганізацый з усяго свету. Абвінавачанне ў парушэнні закона аб падаткаабкладанні і выкарыстанні персанальных рахункаў, адкрытых у краінах Еўрасаюза, для праваабарончай дзейнасці ўнутры краіны, было выкарыстана ў мэтах перашкоды дзейнасці праваабарончай арганізацыі ў Беларусі. Прымаючы пад увагу цынічную прапагандысцкую кампанію супраць Алеся Бяляцкага, якая праводзіцца афіцыйнымі беларускімі структурамі, і прадбачачы наступствы прадастаўлення некаторымі краінамі Еўрасаюза канфідэнцыйнай інфармацыі аб банкаўскіх рахунках недэмакратычнаму рэжыму, дзе гэтая інфармацыя была выкарыстаная супраць праваабаронцаў, мы папярэджваем Еўрапейскія ўрады, што такая сітуацыя можа быць шмат разоў выкарыстаная супраць іншых дэмакратычных актывістаў.

3. Мы заклікаем ўрады краін Еўрапейскага Саюза звярнуць увагу на магчымасць паўтарэння аналагічных рэпрэсій супраць праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, а таксама незалежных журналістаў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, дзе яшчэ канчаткова не ўмацаваліся незалежныя дэмакратычныя інстытуты.

4. Мы нагадваем, што Усходняе Партнёрства было створана, у тым ліку і для адстойвання каштоўнасцяў дэмакратыі, правоў чалавека, празрыстасці і падсправаздачнасці урадаў. Меркавалася, што праграмы УП павінны спрыяць распаўсюджванню гуманістычных каштоўнасцяў у Еўропе. Стварэнне Форуму Грамадзянскай Супольнасці павінна служыць пашырэнню супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі урадамі краін Еўрасаюза і тых краін, якія знаходзяцца на шляху пабудовы дэмакратыі. Мы лічым, што неабходна ўключыць структуры грамадзянскай супольнасці ў працэс камунікацыі паміж прадстаўнікамі краін Еўрасаюза і Беларусі. Прапановы аб абавязковым удзеле арганізацый грамадзянскай супольнасці ў рабоце ўсіх чатырох платформаў УП былі рэкамендаваныя Форумам грамадзянскай супольнасці на самым пачатку Усходняга Партнёрства.

5. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці патрабуюць неадкладнага вызвалення А. Бяляцкага з турмы і спынення крымінальнай справы супраць яго. Гэты выпадак мае ясна выражаны палітычны кантэкст. Краіны Еўрапейскага саюза павінны падзяліць адказнасць за лёс Алеся Бяляцкага. На нашу думку, дадзены прэцэдэнт таксама павінен быць прыняты пад увагу пры карэкціроўцы палітыкі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі як часткі праграмы Усходняга Партнёрства. Мы лічым, што неабходна прыняць сумесна ўсе магчымыя намаганні для вызвалення А. Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных, якіх не павінна быць у краінах, якія падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Усходняга Партнёрства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства