viasna on patreon

Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь ад дэлегатаў пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі

2011 2011-08-31T15:41:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vapa.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа

Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа

Беларусы  краінаў Балтыі не могуць стаяць у  баку ад падзей, якія адбываюцца на нашай гістарычнай радзіме Беларусі. Уладнымі структурамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя правы чалавека, праводзяцца масавыя рэпрэсіі палітычных апанентаў рэжыма, незаконныя пакаранні і катаванні людзей. Чарговым характэрным крокам стаў арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

Заклікаем неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальную справу. Існаванне незалежных праваабарончых арганізацый, дзейнасць грамадскіх праваабаронцаў з’яўляюцца важнай умовай дэмакратызацыі Беларусі, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян, мірнага развіцця краіны.

Заклікаем спыніць усе палітычныя рэпрэсіі, вызваліць палітычных вязняў і стаць на шлях кансалідацыі нацыі.

Прынята на пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі

28 жніўня 2011 г

Паводле zbsb.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства