Барысаўская міліцыя забараніла абдымацца на вуліцах
https://spring96.org/be/news/45415
2011
2011-08-31T07:30:38+0300
2011-08-31T07:30:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Мясцовых маладзёнаў, якія ладзілі флэшмоб “Абдыму бясплатна”, папярэдзілі пра недапушчальнасць такіх акцыяў.
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Алесь з Барысава, флэшмоб быў абсалютна
бяскрыўдным. Маладыя людзі выходзілі на вуліцы з плакатамі, кшталту, “Ці можна
вас абняць?” і абдымалі ўсіх ахвочых. Такім чынам яны хацелі ўзняць мінакам
настрой. Асабліва ахвотна абдымаліся людзі сталага веку, якія любяць такія
праявы ўвагі.
Аднак міліцыя баіцца, што ў вулічных абдымках будзе нейкі палітычны падтэкст,
таму флэшмобы забараніла.