viasna on patreon

Равяка: Супольна шукалі шляхі вырашэння праблемы

2011 2011-08-30T09:57:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Вільні адбывалася адмысловая міжнародная сустрэча, на якой абмяркоўвалася справа Алеся Бяляцкага. У ёй бралі ўдзел праваабаронцы з Беларусі ды іншых краінаў, донары і прадстаўнікі ўрадаў еўрапейскіх краінаў.

Удзельнічала ў сустрэчы і прадстаўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Тацяна Равяка, якая адказала на пытанні карэспандэнта Радыё Рацыя.

РР: - Што можна сказаць па выніках гэтай сустрэчы? Як гэта ўсё адбывалася?

- Гэта сустрэча была вельмі напружаная і насычаная рознымі прапановамі, якія гучалі ад яе ўдзельнікаў па справе Алеся Бяляцкага, для таго, каб зменшыць наступствы гэтай справы і каб імя Алеся Бяляцкага, як праваабаронца, чалавека вядомага, аўтарытэтнага - яно не дыскрэдытавалася ў такі спосаб, як зараз гэта адбываецца ў Беларусі праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.

РР: - Адна з асноўных праблемаў беларускіх праваабаронцаў - гэта ўратаваць іншых людзей, каб больш не паўтарылася такая сітуацыя. Ці магчыма знайсці ў гэтай сітуацыі рэальныя прапановы? Што сапраўды можна сёння зрабіць, каб такая сітуацыя не паўтарылася?

- Я хацела б адзначыць, што гэтая сітуацыя і гэтая праблема - яна датычыць не толькі Алеся Бяляцкага, яна можа закрануць і іншых прадстаўнікоў праваабарончага руху Беларусі, грамадзянскай супольнасці. Мы абмяркоўвалі гэтую праблему вельмі шырокім колам. Гэта былі прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, прадстаўнікі нашым міжнародных партнёрскіх арганізацыяў, арганізацыі донараў і, што для нас было вельмі важна, прадстаўнікі МЗСу Літвы і Польшчы, якія таксама не толькі пачулі нашы прапановы і меркаванні, але таксама выказаліся адносна свайго бачання рашэння праблемы. У тым ліку гучалі пытанні аб умовах далейшага бяспечнага супрацоўніцтва.

Канешне, прагучала некалькі прапановаў. Яны сталі глебай для далейшага абмеркавання і апрацоўкі тых рашэнняў і механізмаў, якія далей забяспечаць бяспеку працы праваабаронцаў. Трэба казаць, што мы вельмі цесна супрацоўнічаем і працуем з калегамі з Літвы і Польшчы. Найперш для нас было важна, як нашы калегі і дзяржаўныя органы ўлады надалей бачаць такое супрацоўніцтва. Прагучалі прапановы, я спадзяюся, што яны далей будуць сфармуляваныя ў нейкія рэальныя механізмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства