viasna on patreon

Суд над Ігарам Случаком адклалі на 2 дні

2011 2011-08-29T16:08:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 жніўня ў судзе Савецкага раёна Гомеля прайшло толькі слуханне адміністрацыйнага пратаколу на актывіста.

Нагадаем, юнака затрымалі 26 жніўня. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Тры дні да суда Случак правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Случак на судзе сваю віну не прызнаў і запатрабаваў выклікаць у суд сведку, перадае БелаПАН. Паводле пратаколу гэта быў нейкі Сяргей Замай. Ні ў пастарунак, ні ў суд гэтага чалавека не было. Таму паседжанне перанеслі на 31 жніўня для выкліку ў суд абражанага грамадзяніна.

Сам актывіст лічыць: прычынай затрымання стала тое, што ўвесь месяц ён займаўся падрыхтоўкай грамадскага абмеркавання рэформы МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства