viasna on patreon

БХД запрашае на Берасцейскі праваабарончы форум па праблеме палітвязняў

2011 2011-08-29T14:38:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" запрашае прыняць удзел у чарговым праваабарончым форуме па праблеме палітвязняў, які пройдзе 3 верасня ў Берасце.

На форум запрашаюцца палітыкі, праваабаронцы, адвакаты, сваякі палітвязняў, дыпламаты і журналісты. На магілёўскім форуме, у прыватнасці, будуць закранутыя юрыдычны і міжнародны аспекты (выпрацоўка агульнага паслання еўрапейскай супольнасці), а таксама праваабарончы аспект (пытанні дапамогі сем'ям зняволеных, людзям, якія найбольш церпяць). Трэба скаардынаваць гэтыя агульныя высілкі.

Апроч таго, дэмакратычныя актвісты намераныя наведаць калонію "Воўчыя норы" каля Івацэвіч, а таксама спецкамендатуру № 7 у вёсцы Куплін, дзе знаходзіцца сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Форум пачнецца 3 верасня ў 9.30 і працягнецца да 13-й. Месца яго правядзення – Берасце, вул. 17 Верасня, 22/24 (рэдакцыя газеты “Брэстскі кур’ер”).

Для журналістаў, якія маюць намер узяць удзел у праваабарончым форуме ў Берасце, ініцыятары форуму арганізуюць адмысловы транспарт з Менска. Тэлефон для давелак: +375 29 5675310.

17 жніўня ў Магілёве паспяхова прайшоў першы праваабарончы форум, удзел у якім прынялі больш за 30 чалавек. Быў распрацаваны план далейшых дзеянняў у пытанні палітвязняў на Магілёўшчыне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства