Студэнтаў ЕГУ масава выклікаюць на допыты ў міліцыю і КДБ
На працягу мінулага тыдня, а таксама сёньня, студэнтаў ЕГУ выклікаюць на допыты і прафілактычныя гутаркі ў міліцыю і КДБ.
Выклікі адбываліся ў Мінску, Светлагорску, Слуцку, Гомелі (з таго, што пакуль вядома), паведаміў у сваім блогу каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance Кірыл Атаманчык.
Чэкістаў цікавіць дзейнасць студэнтаў у адзіным незалежным беларускім універсітэце, пытанні інфраструктуры ЕГУ, які, як вядома, пасля выгнання з Беларусі працуе ў Вільні. Вядома, не абыходзіцца без класічных фраз тыпу «вам прамываюць мазгі заходнія спецслужбы".
З чым гэта звязана? З тым, што ў гэтым годзе ў ЕГУ было набрана на 20% больш студэнтаў, чым у папярэднім. На думку Атаманчыка, "цяпер напрацоўваецца база з магчымых« шасцёрак », як гэта было зроблена з Таццянай Жук у 2009 годзе. Напярэдадні новай абітурыенцкай кампаніі па наборы студэнтаў пачынаюць збіраць кампрамат».