viasna on patreon

Алену Лапцёнак дапыталі па справе Бяляцкага

2011 2011-08-25T13:26:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ва ўпраўленьні Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці дапыталі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алену Лапцёнак.

Яна паведаміла "Свабодзе", што допыт правёў сьледчы Данііл Пазьняк: "Мяне выклікалі як сьведку па крымінальнай справе, якую заявілі на Бяляцкага. Позву я знайшла ўчора ў паштовай скрыні. Сьледчай Касынкінай не было, яна сёньня ў Гародні дапытвала Сазонава. Калі я ўжо прыйшла, сьледчы перазвоньваўся з Касынкінай, пытаўся, дзе што адчыніць. Задаў пытаньні, якія склала сама Касынкіна. Я на іх адказала. Але насамрэч шмат пытаньняў, якія тычацца асабіста цябе, яны ня тычацца гэтай крымінальнай справы".

12 жніўня кіраўніку праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне, што ён утойваў прыбыткі ў асабліва буйным памеры.

15 жніўня Бяляцкага пакінулі пад вартай сама меней на 2 месяцы.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. У той самы дзень на офісе праваабарончага цэнтру "Вясна", а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы прайшлі ператрусы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства