viasna on patreon

Пікет у Сьвіслачы ў падтрымку Алеся Бяляцкага таксама не дазволены

2011 2011-08-25T13:25:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-hrodzenshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўка на пікет у падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага ў раённым цэнтры Сьвіслач, якую падавалі ведамыя мясцовыя грамадска-палітычныя актывісты Віктар Дзесяцік і Юры Глебік, таксама не задаволеная мясцовымі ўладамі, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Заяўка падавалася на 27 жніўня. Сваю адмову Сьвіслацкі райвыканкам за подпісам старшыні Алега Таргонскага тлумачыць тым, што заяўленае месца - плошча Карла Маркса насупраць помніка Кастусю Каліноўскаму знаходзіцца на адлегласці менш 200 метраў ад пешаходнага пераходу і аўтамабільнай дарогі.

Разам з тым, добра ведама, што на даным пляцы праводзяцца розныя праўладныя мерапрыемствы, прыкладам акцыі БРСМ, на якія ўвогуле ніхто не падае заявак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства