viasna on patreon

У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку Бяляцкага

2011 2011-08-25T10:27:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікету 24 жніўня у абарону Алеся Бяляцкага і іншых зняволеных. Пікет праваабаронцы замаўлялі ў дазволеным уладамі месцы.

Прычына адмовы – адсутнасць дамоў са службамі міліцыі, бальніцы і камунальшчыкаў.

Адзін з заяўляльнікаў пікету Сяржук Русецкі лічыць адмову ў пікеце надуманай, паколькі якраз мясцоваму выканаўчаму органу  было ў заяве зададзена пытанне аб  парадку заключэння дамоў, каб усё зрабіць згодна з рашэннем райвыканкама. На дадзенае пытанне райвыканкам не адказаў, парушыўшы пры гэтым  закон аб масавых мерапрыемствах. Адказ заяўнікам быў дасланы са спазненнем – перад самым мерапрыемствам, хаця па закону павінны былі даслаць за 5 дзён перад датай правядзення меркаванага мерапрыемства.

Праваабаронцы вырашылі скарыстацца парадай намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгена Тарасюка – звярнуцца ў Берасцейскі аблвыканкам, каб  абскардзіць адмову.

Бяроза стала 18-м горадам Беларусі, улады якога адмовілі ў правядзенні пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства