У Берасьці прайшла акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім
https://spring96.org/be/news/45344
2011
2011-08-25T09:50:44+0300
2011-08-25T09:50:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/berascie-akcija-1.jpg
Берасьцейскія
актывісты зладзілі акцыю салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру
«Вясна» Алесем Бяляцкім.
Падчас яе берасьцейцам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб справе Бяляцкага. Як лічыць актывіст Юры Жыдовіч,
праводзіць такія акцыі трэба па ўсёй краіне, бо важна выказваць салідарнасьць з палітвязьнямі:
«Пакуль у нашай краіне будуць існаваць палітзьняволеныя, мы будзем дзейнічаць, прыцягваць увагу грамадзтва да гэтай праблемы. Нашая
салідарнасьць дапаможа вязьням і іх сваякам лягчэй перажыць цяжкія часы».
12 жніўня
кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму выстаўлена
абвінавачаньне ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.