Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб неаднаразовых катаваньнях
https://spring96.org/be/news/45341
2011
2011-08-24T15:58:48+0300
2011-08-24T15:58:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як стала вядома, у Зьмiцера Дашкевiча маюцца шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў, а таксама скаргi на неаднакратнае парушэньне яго права на абарону i iншых прадугледжаных законам правоў адмiнiстрацыяй ВК №9, а таксама аб цiску и правакацыях у адносiнах да яго з боку асуджаных.
У сувязi з вышэйсказанай iнфармацыяй Малады Фронт запрашае на надзвычайную прэс-канферэнцыю, каторая адбудзецца 30 жнiўня (аўторак) а 12 гадзіне ў Менску па адрэсе Кульман, 4.