Баранавічы: акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага прайшла без затрыманьняў
Баранавічы: акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага прайшла без затрыманьняў
У Баранавічах 23 жніўня адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. У ёй прынялі ўдзел не толькі праваабаронцы, але і грамадскія актывісты. Раней мы паведамлялі, што гарадскія ўлады забаранілі пікет у падтрымку кіраўніка “Вясны”. Таму валанцёры і праваабаронцы хадзілі па гораду і раздавалі грамадзянам ўлёткі з інфармацыяй пра дзейнасць “Вясны” і Алеся Бяляцкага. Яны таксама наклейвалі ўлёткі на інфармацыйныя тумбы, якіх у горадзе надзвычай мала. Актывісты ахвотна тлумачылі людзям пра абставіны турэмнага зняволеньня Алеся Бяляцкага. Затрыманняў падчас акцыі не было.
Нагадаем, што акцыі ў падтрымку зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага прайшлі ўчора ў многіх гарадах: Менску, Магілёве, Гародні, Жодзіна. Пад час акцый супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 чалавек. Усе яны былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў