Прэзідэнт FIDH Сухаір Белхасэн: “У думках мы з Вамі, Алесь”
https://spring96.org/be/news/45332
2011
2011-08-24T11:39:35+0300
2011-08-24T11:39:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/belhassen.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухаір Белхасэн даслала ліст у следчы ізалятар, дзе пад арыштам знаходзіцца старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.
“Шаноўны Алесь,
Усе мы ў FIDH абураныя Вашым арыштам і прыкладаем усе намаганні, каб вызваліць Вас. Мы насамрэч робім усё, што ад нас залежыць.
Мы атрымалі з “Вясны” добрыя навіны пра Вас і пра тое, колькі ў Вас мужнасці.
Я хацела, каб Вы ведалі, што Вас падтрымліваюць усе арганізацыі-сябры FIDH пад кіраўніцтвам Міжнароднага бюро, дасылаючы Вам свае самыя сардэчныя словы салідарнасці.
У думках мы з Вамі, шаноўны Алесь."
Прэзідэнт FIDH Сухаір Белхасэн