Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека.
Міжнародны адукацыйны Курс арганізоўваецца і каардынуецца шэрагам праваабарончых арганізацый, такіх як Украінскі Хельсінкскі саюз, грамадская арганізацыя “М’АРТ” (Украіна), Праваабарончы цэнтр “Поступ” (Україна), Камітэт “Гражданское содействие”(Расія), ад Беларусі каардынацыю і арганізацыю ўдзелу забяспечвае Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Міжнародны адукацыйны курс па абароне правоў чалавека будзе складацца з двух сямідзённых трэнінгаў і дыстанцыйнага курса. Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека і навучацца:
ü Аналізаваць сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і індэнтыфікаваць выпадкі парушэнняў правоў чалавека;
ü Распаўсюжаваць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека і эфектыўна выкарыстоўваць нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны;
ü Планаваць і рэалізоўваць трансмежавыя кампаніі ў абарону правоў чалавека;
ü Арганізоўваць асветніцкія кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы ў падрымку і абарону правоў чалавека.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека, якія з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека для моладзі і адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа” .
Узрост: ад 18 да 27 гадоў.
Прэтэндэнты на ўдзел у Міжнародным Курсе па абароне правоў чалавека павінны адпавядаць наступным крэтэрам:
ü Актыўна ўдзельнічаць ў галіне падтрымкі і абароны правоў чалавека;
ü Супрацоўнічаць з недзяржаўнымі арганізацыямі;
ü Мець пачатковую падрыхтоўку па правах чалавека, атрыманую ў межах навучання на адукацыйных трэнінгах праграмы “Беларуская праваабарончая школа”;
ü Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Курса;
ü Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу двух сесій Курса і выконваць заданні дыстанцыйнай сесіі;
ü Быць гатовымі актыўна ўдзельнічаць у планаванні і правядзенні трансмежавых кампаній у абарону правоў чалавека.
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Курсе.
Ад Беларусі група будзе сфармавана з васьмі ўдзельнікаў на конкурснай аснове, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.
Месца правядзення:
Першая сесія адбудзецца з 11 па 17 верасня 2011 года на беразе Чорнага мора ў Бахчысарайскім раёне АР Крым (Украіна).
Другая сесія адбудзецца ў снежні 2011 года ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні, Літва.
Працоўная мова: руская.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Міжнароднага курса, выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы, выдаткі на праезд да месца правядзення сесій і назад (пры наяўнасці праяздных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо плацкартным вагонам цягніка).
Падача заявак на ўдзел:
Для ўдзелу ў Курсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму moladz-kurs (унізе) і даслаць не пазней за 1 верасня 2011 (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаную дату, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.
У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
Файлы
- moladz-kurs.doc (0.06 Mb)