viasna on patreon

Праваабаронца Зміцер Салаўёў будзе дапытаны па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-22T14:51:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pozva_salavej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Зміцер Салаўёў дачакаўся афіцыйнай позвы ад следчай па справе Алеся Бяляцкага Касынкінай. Ён запрошаны ў якасьці сьведкі ва упраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследваньняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласьці. Допыт прызначаны на 10 гадзін 23 жніўня.

Нагадаем, што 17 жніўня праваабаронцу патэлефанавала невядомая асоба і сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.

Зміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката.

Як вядома, следчая УДФР з прозвішчам Касынкіна ўзначальвае следчую групу, якая займаецца расследваньнем справы па абвінавачаньні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства