viasna on patreon

Чарговы пікет у падтрымку Бяляцкага забараняюць

2011 2011-08-22T08:59:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кобрынскія ўлады не дазволілі правесці пікет у горадзе Кобрыне ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Улады, па словах ініцыятара заявы Алеся Меха, нават не напружыліся даць матывіровачную частку адмовы:

- Напісалі, што наш ліст не адпавядае артыкулу нумар 5 закону Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах. Проста, артыкул 5, яны не расшыфравалі нічога. Усё мяняецца, а нашая ўлада мяняцца не хоча, яна на крок не адыйшла ад сваёй лініі.

Алесь Мех лічыць, што адмоўлена абсалютна беспадстаўна. Пікет замаўляўся ў дазволеным уладамі месцы. У пікеце павінны былі прыняць удзел да 15 чалавек.
Па словах Меха, ніякіх аспрэчванняў заяўляльнікі пікету рабіць не будуць. Гэта, як паказала ранейшая практыка, не мае сэнсу. Актывісты накіруюць свае сілы на падрыхтоўку да Народнага сходу 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства