viasna on patreon

Зміцер Бандарэнка чакае этапа ў калонію

2011 2011-08-22T08:53:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Змітра Бандарэнку могуць этапаваць з "Валадаркі" ў калонію ўжо на будучым тыдні. Гэтага не выключае жонка палітвязня, Вольга. Па яе словах, для этапавання Змітра, улічваючы яго стан здароўя, патрабуецца асаблівы канвой, таму з гэтым могуць узнікнуць пэўныя праблемы.

Апошнія звесткі ад кіраўніка выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава на мінулых прэзідэнцкіх выбарах яго жонка атрымала ў панядзелак, калі ён яшчэ быў у шпіталі, тады як з цэнтра ізаляцыі на вуліцы Валадарскага ў Мінску інфармацыі ніякай не паступала.

- Па законе, учора, 20 жніўня, прайшла ў яго роўна траціна тэрміну пакарання. Ён пісаў заявы, таму што пасля гэтага часу могуць змякчыць рэжым. Хаця ён таксама напісаў, што ў яго малая надзея на гэта, але ёсць закон, ёсць нейкія крокі, і ён іх зрабіў. Напісаў заяву, што траціну тэрміну ўжо адсядзеў і яму могуць змяніць рэжым – а ўжо зменяць ці не.

Як адзначае Вольга Бандарэнка, яна спадзявалася на датэрміновае вызваленне Змітра, калі Аляксандр Лукашэнка сваім указам загадаў вызваліць некаторых удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Але жонка Бандарэнкі спадзявалася на вызваленне мужа хучэй з-за праблем, якія прыносіць уладам хворы палітвязень, чым з-за прашэння аб памілаванні на імя Лукашэнкі, якое Зміцер бы не падпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства